Павел Дзюсекаў запрашае ў экскурсію па Менску



У рамках праекту „Вандроўкі ў мінулае” экскурсавод Павел Дзюсекаў запрашае наведаць беларускамоўную экскурсію „Менск – горад пад аховай Божай Маці”. Яна адбудзецца 1-га лютага, у нядзелю, а 13-й гадзіне. Месца сустрэчы – каля помніка Міхалу Арханёлу каля Чырвонага касцёла – адзначае арганізатар:

– Я сам экскурсавод, працую з 2008 года. Гэта экскурсія па старонках жыцця нашага горада. Я распавядаю пра гісторыю, пра легенды, пра міфы, пра нейкія нечаканыя факты, чым наш горад адрозніваецца, што цікавага ў ім адбывалася. Экскурсія пешаходная, яна пачынаецца ад Чырвонага касцёлу і пешшу праз цэнтр горада да помніка Міцкевічу, потым па вуліцы Рэвалюцыйнай да Ратушы, потым на Музычны завулак, а скончваем мы нашую вандроўку ў скверы Купалаўскага тэатра каля фантану хлопчыка з лебедзем.

Гэтая экскурсія – выпускны праект Паўла Дзюсекава на курсах Паўла Севярынца „Ды-джэі Адраджэння”. Экскурсія бясплатная, напрыканцы ўсе ахвотныя змогуць ахвяраваць грошы для прытулку „Супер-кот”, якому дапамагае праект Паўла Дзюсекава.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота citydog.by