Выстава “Новае Поле на “мяжы цывілізацый”



Праект, падрыхтаваны кандыдатам гістарычных навук Ігарам Мельнікавым, прысвечаны гісторыі шляхецкага рода Друцкіх-Любецкіх, а таксама савецка-польскай мяжы ў перыяд з 1921 па 1939 год.

Госці выставы ўбачаць унікальныя здымкі з сямейнага архіва князёў Друцкіх-Любецкіх, матэрыялы з прыватнага архіва аўтара выставы, а таксама дакументы з польскіх архіваў. Раней гэтыя матэрыялы нідзе не выстаўляліся.

Асобны стэнд выставы прысвечаны гісторыі апошніх гаспадароў маёнтка Новае Поле – князю Гераніму Друцкаму-Любецкаму, князёўнам Марыі Грабоўскай і Крысціне Друцкай-Любецкай. Іншы планшэт расказвае пра дзейнаць савецкіх памежнікаў на заставе і камендатуры ў Новым Полі ў міжваенны час. Асобная частка выставы прысвечана гісторыі стражніц польскага Корпуса аховы памежжа (КАП) на ўчастку Новае Поле-Ракаў, а таксама дзейнасці кантрабандыстаў пад Менскам.

Адкрыццё выставы албудзецца 23 снежня 2019 года ў 19-00 у Музеі Навапольскага аграрна-эканамічнага коледжа (Менскі раён, в. Новае Поле).

Уваход вольны.

Праект рэалізаваны за ўласныя сродкі беларускага гісторыка Ігара Мельнікава і перададзены ў якасці падарунка Музею Навапольскага аграрна-эканамічнага коледжа. Выстава пастаянная.

Паводле прэс-рэліза