Лукашэнка дапускае, што будзе некалькі раўндаў перамоў з Расеяй



Аляксандр Лукашэнка дапускае, што будзе некалькі раўндаў перамоў з Расеяй. Пра гэта ён заявіў у Менску на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў.

Першы з раўндаў мусіць адбыцца 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу і пра гэта было вядома. Па інтэграцыйных пытаннях будуць сустрэчы і пасля 20 снежня, і не толькі з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, але і з прэм’ерам Дзмітрыем Мядзведзевым.

Лукашэнка пацвердзіў, што „па балючых пытаннях”, магчыма, давядзецца сустракацца з расейскім кіраўніцтвам неаднаразова. Як вядома, 7 снежня ў Сочы адбылася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. Планавалася, што могуць быць падпісаныя дакументы па „паглыбленні інтэграцыі”. Аднак нічога не было падпісана. Сустрэча ў Сочы прайшла на фоне вулічных пратэстаў у Менску. Апазіцыя рыхтуе акцыю і да 20 снежня.

Паводле belta.by