Базавая стаўка з 1 студзеня 2020 года складзе Br185
Базавая стаўка з 1 студзеня 2020 года ўстаноўлена ў памеры Br185, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
„У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 13 снежня 2019 года нумар 862 „Аб устанаўленні памеру базавай стаўкі” з 1 студзеня 2020 года базавая стаўка ўстаноўлена ў памеры Br185. Яна прымяняецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый”, – растлумачылі ў міністэрстве.
Новы памер базавай стаўкі дасць магчымасць павялічыць удзельную вагу гарантаванай (тарыфнай) часткі заработнай платы работнікаў, падкрэслілі ў Мінпрацы.