З Менска ў Смаленск адкрыюць новы аўтобусны маршрут
Праз тыдзень паміж Менскам і Смаленскам запрацуе новы міжнародны аўтобусны маршрут, паведамляе sb.by са спасылкай на пасольства Беларусі ў Расеі.
Адкрыць лінію для пасажыраў збіраюцца 19 снежня.
Са Смаленска аўтобус будзе адпраўляцца тры разы на тыдзень – у 17.00 па панядзелках, чацвяргах і суботах. Прыбыццё ў Менск – у 21.00.
З Менска адпраўленні прадугледжаны ў 03.30 па панядзелках, у 7.00 – па пятніцах і нядзелях.