Аляксандра Сахарука выклікаюць позвай у міліцыю ў Берасці
Позвай у міліцыю, на 16 снежня, у Берасці выклікаюць грамадскага актывіста Аляксандра Сахарука. Пакуль не вядомая прычына такіх дзеянняў і што менавіта хочуць прад’явіць дзеяючу.
Не выключана, што гэта звязана з верагоднымі акцыямі ў рэгіёнах па беларуска-расейскай інтэграцыі, – паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Улада спужаная, што людзі не задаволеная працэсамі, якія ідуць у краіне. Я маю на ўвазе, тыя дамовы, якія не падпісалі пакуль, па інтэграцыі з Расеяй. І яны прэвентыўна дзейнічаюць, намагаюцца запужваць грамадскіх актывістаў, жыхароў Беларусі, каб тыя актыўна не пратэставалі.
Паводле Уладзіміра Вялічкіна, гэта могуць быць проста прафілактычныя меры, каб людзі не выходзілі на вуліцы і не выказвалі свае незадавальненні ці нязгоду з палітыкай улады.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце