Аб’яўлены набор на курсы экскурсаводаў для рэгіяналаў
Нацыянальнае агенцтва па турызме аб’явіла набор на курсы экскурсаводаў завочнай формы навучання. Гэта разлічана на тых, хто жыве па-за межамі Менска. Тэрмін навучання – 4 месяцы, старт плануецца з другой паловы студзеня. Выкладаць будуць дасведчаныя педагогі з універсітэтаў і спецыялісты турыстычнай індустрыі.
Па словах намесніцы старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў перакладчыкаў Таццяны Хвагінай, у фармаванні новых гідаў ёсць вялікая недапрацоўка – адсутнічае пераемнасць:
– Палітыка, якая зараз праводзіцца наконт экскурсійнай справы, мяне не тое, што крыўдзіць, я ўжо не магу нічога з гэтым зрабіць. У мае часы экскурсаводы і метадысты такога майго ўзроўню і такога ўзросту ўжо перадавалі свой вопыт моладзі. І болей нічога, яны ўжо ў баі не хадзілі.
Запіс на курсы экскурсаводаў завочнай формы навучання будзе трываць да студзеня. Дадатковую інфармацыю магчыма атрымаць на афіцыйным сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Беларускае Радыё Рацыя