У Францыі аднавіліся забастоўкі супраць пенсійнай рэформы
Пратэстныя акцыі зноў прывялі да хаосу ў руху транспарту. У сталічным рэгіёне Іль-дэ-Франс і ў Парыжы ўтварыліся заторы агульнай працягласцю больш за 600 кіламетраў, паведамляе dw.com. Таксама адменены многія прыгарадныя электрычкі і цягнікі метрапалітэну.
Пратэсты супраць пенсійнай рэформы ў Францыі працягваюцца каля 10 дзён, нягледзячы на значныя саступкі ўраду, пра якія 11 снежня паведаміў прэм’ер-міністар Эдуар Філіп. Ён заявіў, што новыя правілы будуць распаўсюджвацца толькі на грамадзян, якія нарадзіліся ў 1975 годзе і пазней. Да гэтага часу меркавалася, што пад дзеянне рэформы падпадуць асобы, якія нарадзіліся пасля 1963 года.
Афіцыйны пенсійны ўзрост на роўні 62 года будзе захаваны.
Фота twitter.com/ajplus