Базавы клуб моладзевай зборнай расфармаваны і зняты з чэмпіянату Беларусі па хакеі



Мужчынская і жаночая зборныя Беларусі па валейболе даведаліся супернікаў у залатой Еўралізе-2020

Мужчынская і жаночая зборныя Беларусі па валейболе даведаліся сваіх супернікаў у залатой Еўралізе. Лёсаванне групавога раўнду турніру прайшло ў Люксембургу. Спаборніцтвы пачнуцца ў канцы траўня 2020 гады з групавога этапу. Фінальныя паядынкі пройдуць у канцы чэрвеня. Падапечныя Віктара Бекшы патрапілі ў групу В, дзе іх супернікамі стануць валейбалісты Нідэрландаў, Украіны і Эстоніі. Жаночая каманда, якой кіруе Дзяніс Мацвееў, выступіць у групе А са зборнымі Балгарыі, Венгрыі і Францыі. У спаборніцтвах залатой Еўралігі сярод мужчын і жанчын прымуць удзел па 12 каманд, разбітых на тры групы. Лепшыя з трох квартэтаў далучацца ў „фінале чатырох” да зборных, якія забяспечылі сабе месца ў вырашальнай стадыі турніру па праве прымаючага боку.

Базавы клуб моладзевай зборнай расфармаваны і зняты з чэмпіянату Беларусі па хакеі

Базавы клуб моладзевай (U-20) зборнай Беларусі па хакеі будзе расфармаваны і зняты з чэмпіянату краіны. Такое рашэнне прыняў выканкам ФХБ на пасяджэнні. Выканкам прызнаў вынікі выступу „маладзёжкі” на хатнім чэмпіянаце свету ў дывізіёне 1А нездавальняючымі. На думку ФХБ, асноўнай прычынай невыканання задачы, пастаўленай перад камандай U-20, стала няздольнасць трэнерскага штаба ў поўнай меры мабілізаваць лепшых маладых хакеістаў краіны на дасягненне выніку

Настасся Верамеенка вярнулася ў арэнбургскую „Надзею”

Форвард нацыянальнай зборнай Беларусі Настасся Верамеенка працягне кар’еру ў „Надзеі” з Арэнбурга. Кантракт заключаны да канца сезона-2019/20. Баскетбалістка ўжо выступала за „Надзею” ў перыяд з 2005 па 2012 гады. Настасся далучыцца да каманды ў пачатку студзеня. Першую палову сезона-2019/20 Верамеенка правяла ў складзе менскага „Гарызонта”, у якім трэніравалася па індывідуальнай праграме.

Аляксандра Сасновіч разграміла Ізабэлу Шынікаву на старце турніру ў Ліможы

Аляксандра Сасновіч (67 ВТА) з перамогі стартавала на турніры ў французскім Ліможы з прызавым фондам 115 тысяч долараў. У першым крузе беларуска не пакінула шанцаў балгарцы Ізабэле Шынікавай (171) – 6:2, 6:1. Матч доўжыўся 54 хвіліны. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка згуляе з пераможцам расейскага супрацьстаяння Ганна Блінкова (61) – Наталля Віхлянцава (114).

У выпадку выхаду ў чвэрцьфінал СЕХА-лігі БГК імя Мяшкова сустрэнецца з „Маторам”

Саступіўшы ў гасцях „Заграбу” (24:30), БГК імя Мяшкова заняў толькі трэцяе месца ў сваёй групе і не змог датэрмінова кваліфікавацца ў чвэрцьфінал сеха-лігі. Плэй-оф турніру пачнецца для мацнейшага беларускага клуба з двухматчавага супрацьстаяння з камандай Пекінскага універсітэта – аўтсайдарам сумежнай групы. У выпадку выхаду ў наступную стадыю БГК сустрэнецца з запарожскім „Маторам”.