Урад Польшчы хоча забраць Палонію ў Сената



Урад прызначыць паўнамоцнага прадстаўніка палякаў за мяжой. Гэта ўдар па апазіцыйнай палаце.

Паўнамоцны прадстаўнік урада па справах Палоніі і палякаў за мяжой – так называецца найноўшая пасада, якая ствараецца ва ўрадзе. Пералік заканадаўчых работ Рады міністраў паказвае, што Міхал Дворчык, кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра і міністр без партфеля, працуе над прызначэннем прадстаўніка. Робіцца гэта ў хуткім тэмпе. Пастанова павінна быць прынятая ў чацвёртым квартале 2019 года, гэта значыць на практыцы на працягу двух тыдняў. Крыніцы ў PiS кажуць, што гэта пачатак змен, накіраваных на зняцце кампетэнцыі Сената ў галіне Палоніі.

Верхняя палата парламента займалася пытаннямі эміграцыі ў міжваенны перыяд, пачынаючы з 1929 года.

На самой справе, размова ідзе пра вялікія грошы. Выдаткі Сенату на польскую дыяспару нязменна павялічваюцца з гадамі, напрыклад, у 2019 годзе яны склалі 100,5 мільёнаў злотых.  Як паведаміла ў жніўні канцылярыя Сената, грошы пайшлі ў польскую дыяспару ў 62 краінах. Найбольшыя сумы дасталіся Польскаму грамадскаму аб’яднанню (37 млн злотых), Фонду дапамогі палякам на Усходзе (32 млн злотых) і Фонду „Свабода і дэмакратыя” (9,59 млн злотых).

У 2020 годзе выдаткі зноў павінны ўзрасці да роўню прыкладна  110 млн злотых.

rp.pl