Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Ізраіля



Пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб’ёў уручыў даверчыя граматы прэзідэнту краіны Рэўвену Рыўліну, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Пасля афіцыйнай цырымоніі адбылася зацікаўленая дыскусія пасла з кіраўніком яўрэйскай дзяржавы па пытаннях, якія маюць узаемны інтарэс. „Субяседнікі сышліся на думцы, што сумесная гісторыя пражывання беларускага і яўрэйскага народаў, а таксама захаванне памяці аб ёй з’яўляюцца трывалым фундаментам для канструктыўнага развіцця беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва на сучасным этапе. Асобна быў падкрэслены ўклад выхадцаў з Беларусі ў стварэнне, пабудову і сучаснае развіццё дзяржавы Ізраіль”, – адзначылі ў пасольстве.

Бакі таксама звярнулі ўвагу, што бязвізавы рэжым паездак грамадзян дзвюх краін садзейнічаў значнай актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Пасля ўручэння даверчых грамат Яўген Вараб’ёў наведаў мемарыяльны комплекс гісторыі халакосту „Яд Вашэм”, дзе запаліў агонь і ўсклаў вянок у Зале памяці, а таксама сустрэўся з кіраўніцтвам архіўнага дэпартамента музея.

belta.by

Фота israel.mfa.gov.by