Гарадзенская настаўніца аспрэчвае штраф у памеры 3 тысячы 800 еўра
Гарадзенская настаўніца Людміла Маціевіч аштрафавана на 3 тысячы 800 еўра – за падарожжа на сваім аўто з французскімі нумарамі па платных дарогах Гарадзеншчыны. Дзяўчына змагаецца за адмену штрафу, да якога яе прысудзілі ў верасні мінулага году. Яна прайшла ўжо праз раённы і абласны суды:
– Недапрацоўкі ў законе абавязкова існуюць, таму што папярэджання няма, па-другое, мне здаецца, што павінен быць усталяваны канкрэтны штраф – дзве базавыя велічыні, пяць базавых. Зноў-такі, чаму ў нас у еўра лічаць. Ні папярэджання, ні нейкіх схемаў… Транспартнікі як працуюць: 1 жніўня яны мне тлумачаць, што пачынае працаваць наша дарога, з 1 верасня – непасрэдна іх офіс. Атрымліваецца, месяц людзі ездзілі, і потым пачалі іх вылоўліваць…
Дзяўчына спадзяецца дамагчыся праўды ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь і выказвае падзяку усім журналістам і праваабаронцам, якія займаліся яе пытаннем.
Беларускае Радыё Рацыя