Еўрадэпутаты ў лютым збіраюцца наведаць Беларусь



Напачатку наступнага года Беларусь збіраецца наведаць кіраўніцтва групы Еўрапейскага парламенту для кантактаў з Беларуссю. Група створаная ў 1994 годзе і вядзе дыялог з прадстаўнікамі палітычных сілаў, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

На чале групы – паляк Роберт Бедрань з сацыял-дэмакратычнай фракцыі Еўрапарламенту.

“У канцы лютага кіраўніцтва нашай групы збіраецца наведаць Беларусь. Будзем мець сустрэчы не толькі з уладамі. Сустрэчы з дэпутатамі будуць неафіцыйнымі, бо мы не прызнаем вынікі апошніх парламенцкіх выбараў. Сустрэнемся з апазіцыяй, незалежнымі СМІ, дзеячамі культуры і прадстаўнікамі мясцовага самакіравання. Плануем наведаць Гародню і сустрэцца там з мясцовымі ўладамі, каб абмеркаваць, як беларускія мясцовыя ўлады маглі б супрацоўнічаць з самакіраваннем Еўразвязу”, – сказаў Бедрань у інтэрв’ю „Свабодзе”.

Фота ipg-journal.io