Вялікабрытанія выйдзе з Еўразвязу
Вялікабрытанія выйдзе з Еўразвязу не пазней за 31 студзеня 2020 года, пасля чаго паспрабуе заключыць з Бруселем і іншымі краінамі пагадненні аб свабодным гандлі.
Пра гэта заявіла каралева Вялікабрытаніі Елізавета II, выступаючы з троннай прамовай на адкрыцці новай сесіі брытанскага парламенту.
Галоўнымі тэмамі прамовы з’яўляюцца прыярытэты ўраду на будучы год, сярод якіх таксама павелічэнне фінансавання сістэмы аховы здароўя і рэформа іміграцыйнай сістэмы. Прамову для манарха традыцыйна рыхтуе кабінет міністраў.
Прыгадаем, што 12 снежня ў Вялікабрытаніі адбыліся парламенцкія выбары. Перамогу атрымала Кансерватыўная партыя прэм’ера Борыса Джонсана — заўзятага прыхільніка Brexit.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: og.ru