Мацкевіч: Скліканне Устаноўчага сходу магчымае толькі пры байкоце выбараў



Беларусі насамрэч патрэбная новая Канстытуцыя, але яна павінна прымацца ўсім народам адкрыта, а не патаемна купкай людзей, узятых Лукашэнкам. Толькі пасля прыняцця новага фармату Рада БНР зможа перадаць свае паўнамоцтвы новаму кіраўніцтву Рэспублікі Беларусь. Пры якіх умовах гэты план можа спрацаваць, распавядае метадолаг Уладзімір Мацкевіч:

– Такі механізм магчымы ўвогуле толькі ва ўмовах канстытуцыйнага ці дзяржаўнага крызісу. Падчас выбараў – прэзідэнцкіх у першую чаргу, дзяржава, дыктатура найбольш слабая. Трэба гэты крызіс узмацніць тым, каб заблакаваць прэзідэнцкія выбары. Калі выбары адбудуцца, ніякіх шанцаў ўжо на Устаноўчы сход мы мець не будзем. Таму трэба перапыніць гэтую вакханалію, гэтае махлярства з выбарамі.

Затым, паводле плану, будзе адхілены ад вырашэння пытанняў нелегітымная Палата прадстаўнікоў, не прызнаная нідзе ў свеце, а пасля неабходна ствараць незалежныя выбарчыя камісіі з удзелам міжнародных арганізацый і праваабаронцаў. Толькі гэта прывядзе Беларусь да новага дзяржаўнага ладу, умацавання незалежнасці і ўсталявання сапраўднай дэмакратыі, лічыць Уладзімір Мацкевіч.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск