Віцябляне паехалі падтрымаць антыінтэграцыйную акцыю
Група віцебскіх актывістаў паехала ў Менск, каб падтрымаць акцыю супраць інтэграцыі Расеі і Беларусі.
Сярод іх – блогерка Алена Янушкоўская, аўтарка відэаканалу “Настоящая Беларусь»:
– Еду зноўку. А хто, як не мы? Гэта ж наша справа, наша Беларусь! Вось кажуць: “Вы падтрымліваеце Лукашэнку”. Мы не за Лукашэнку, мы супраць Лукашэнкі, бо гэта ён давёў нашу Беларусь да такой сітуацыі, што мы павінны выходзіць на плошчу, каб адстойваць незалежнасць краіны!
Выправілася ў Менск і маці Паўла Севярынца, вядомая віцебская актывістка Таццяна Севярынец:
– У такі час дома сядзець немагчыма. Я ведаю, што Паўлу далі 15 сутак, усё можа быць, і таму мне трэба быць побач з ім. А калі што, то і стаць на ягонае месца! Таму, каб не было сорамна мне перад сабой , я еду ў Менск прымаць удзел у акцыі за незалежнасць.
Удзел у чарговай антыінтэграцыйнай акцыі возьме і жыхарВіцебску Аляксей Прохараў, якога 26-га снежня будуць судзіць за заклікі падтрымаць пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй у сацыяльных сетках .
Беларсукае Радыё Рацыя, Віцебск