У краме „Адметнасць” – новыя сцікеры нацыянальнай тэматыкі
Выявы вядомых асобаў Беларусі ці тых, хто яе праславіў у свеце, прапануюць ў сувенірнай краме „Адметнасць”, што ў Гародні. Новыя сцікеры нацыянальнай і дзяржаўніцкай тэматыкі, дзе апрача традыцыйных сімвалаў, ёсць паэты, пісьменнікі, рэгіянальныя, прынёманскія дзеячы мастацтва і вызвольнага нацыянальнага руху.
Кажа ўласніца крамы Вольга Верамеенка, якая запрашае набыць тое, чаго пакуль няма нідзе.
– Хацелася нагадаць нашым беларусам, што ў нас таксама існуе і беларускі космас, і беларуская літаратура, і беларускі супраціў, і беларускія спартоўцы. Шмат хто не ведае і нашых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. І таксама не ведаюць і спартоўцаў, і людзей, якія былі датычныя да касмічных спраў . Напрыклад, Барыса Кіта не ўсе ведаюць. Таму хацелася б пра гэта нагадаць і зрабіць нешта адметнае, каб той, каму цікава, мог сябе зазначыць не толькі “Пагоняй” ці сцягам, але і выявамі людзей, адметных для Беларусі.
Крама „Адметнасьць” працуе штодня па адрасе вуліца Кірава дом 3 другі паверх.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня