Суд над Мікалаем Салянікам адбудзецца 23 снежня
Суд над Мікалаем Салянікам пройдзе ў панядзелак, 23 снежня, у 14.00 у судзе Кастрычніцкага раёна Гародні.
Пра гэта ў сацсетках паведаміў сам актывіст. Салянік размясціў у сябе на старонцы запрашэнне на акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй, якая прайшла 15 снежня.
20 снежня ўжо асудзілі чатырох удзельнікаў акцыі. Сяргей Верамеенка пакараны штрафам у 30 базавых (765 рублёў), Вадзім Саранчукоў – у 25, Ежы Грыгенча і Уладзімір Арцыман – у 10. Актывісты не атрымлівалі позваў аб тым, каб з’явіцца ў РАУС. Іх чакалі раніцай пад пад’ездам.
Беларускае Радыё Рацыя