Ураджайная зіма „Галіяфаў”



Надзвычай ураджайным выдаўся канец 2014 – пачатак 2015 года для менскага прыватнага выдавецтва “Галіяфы”. За зусім невялікі перыяд пабачылі свет больш за 10 кніг. Кажа дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў:

–  Апошнім часам выйшлі ў нас кнігі: Юры Гуменюка “Краіна няздзейсненых мараў”, Анатоля Кудласевіча “13 дзён”, Юліі Цімафеевай “Кніга памылак”, Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі”, Уладзіміра Несцяровіча “Круты ўзлёт”, Дар’і Вашкевіч “Баваўняная дзяўчынка”. Даволі шмат выйшла.

 

Бліжэйшымі днямі чакаецца выхад яшчэ некалькіх кніг, сярод якіх і зборнік прозы Юрыя Станкевіча “Паўночны вецер для спелых пладоў”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя