Амністыя закране да шасці тысяч зняволеных
У Беларусі на 2020 год запланавалі амністыю, якая закране да шасці тысяч зняволеных. Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць законапраект аб амністыі да 75-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне. Як адзначае БелТА, заданне будзе выконваць Вярхоўны суд разам з Міністэрствам унутраных спраў.
Ад пакарання будуць вызваляюцца асобы, асуджаныя за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх.
У ліку амніставаных перадусім непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асобы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, інваліды, хворыя на анкалогію ды некаторыя іншыя катэгорыі.
Беларускае Радыё Рацыя