Польскі ўрад не плануе дэфіцыту ў бюджэце на будучы год



„Урад прыняў збалансаваны бюджэт на наступны год”, – заявіў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Гэта азначае, што ўпершыню пасля трансфармацыі ў дзяржбюджэце не будзе дэфіцыту.

 

На прэс-канферэнцыі пасля паседжання ўраду Матэвуш Маравецкі запэўніў, што бюджэт на наступны год захоўвае сацыяльныя праекты, падатковыя льготы, у тым ліку гэтак званую 13-ю пенсію.

– Бюджэт прадугледжвае праграму „500 +”, пашыраную на першае дзіця ў сям’і, а таксама ільготы для маладых людзей, у тым ліку вызваленне ад падаходнага падатку, паніжэнне падаходнага падатку з 18% да 17 %, а таксама 13 пенсію для пенсіянераў.

Прэм’ер дадаў, што ў наступным годзе пенсіі, у тым ліку і па інваліднасці будуць падвышаныя на не менш чым 70 злотых.

polskieradio.pl

Фота foreignbrief.com