Ці будзе адкрытым суд па справе акумулятарнага завода?



Судовы працэс па пазове берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта працягваецца ў Берасці. Ён датычыцца тэрмінаў, якія паступілі з інавацыйнага фонда.

 

Чыноўнікі настойваюць на тым, што прадстаўнікі акумулятарнага завода не выканалі свае абавязкі па інавацыйнай дамове, – паведаміў юрыст Раман Кісляк:

– Яны абавязаныя вярнуць у інавацыйны фонд 5 мільёнаў 725 тысяч, калі я не памыляюся, так як да 31 ліпеня, у адпаведнасці з дамовай, аб’ект не быў здадзены ў эксплуатацыю. Суд пачаўся. Прадстаўнікі аблвыканкама і Міністэрства фінансаў спрабавалі зрабіць працэс закрытым чамусьці, нейкія ёсць у іх таямніцы.

Паводле Рамана Кісляка, асноўнае судовае паседжанне запланавана на 14 студзеня 2020 года. Ён спадзяецца на тое, што судовы працэс зробяць адкрытым.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце