Якая колькасць беспрацоўных на Берасцейшчыне?



Узровень беспрацоўя на завяршэнні года на Берасцейшчыне застаецца без зменаў. Улады фактычна замоўчваюць лічбы або публікуюць іх без зменаў – 0,4 працэнта.

У гэтым перакананы старшыня абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў:

– Дзяржава, нават статкамітэт сёння так заблыталіся, якім чынам паказаць гэтае беспрацоўе. У нас жа любы, хто сёння напіша, што ён пераехаў у вёску, ужо становіцца нібыта не беспрацоўным, а ўжо працоўным, таму што мае гаспадарку. Вядзе ён яе ці не вядзе – гэта аддушына, якая дае магчымасць якраз нашаму Белстату казаць, што нейкае зніжэнне пайшло. Але ці з’яўляюцца яны працоўнымі ці беспрацоўнымі, хто атрымаў агарод?

Паводле Валянціна Лазарэнкава, пакуль цяжка казаць, якая менавіта колькасць людзей у берасцейскай вобласці з’яўляецца беспрацоўнымі. Паколькі частка з іх таксама працуе па-за межамі краіны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце