Раман Кісляк: Пратэстуем супраць закрытасці органаў улады



Пікеты перад будынкам эканамічнага суда хоча правесці берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк.

Адпаведныя заявы ён падаў у Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт. Агулам да ўдзелу заяўлена пяць чалавек. Эксперт у галіне права дамагаецца адкрытага судовага працэса па справе завода АйПаўэр:

– Мы падаём заяўкі на масавыя мерапрыемствы супраць закрытасці органаў улады адносна інфармацыі, датычнай будаўніцтву акумулятарнага завода. Гэта вельмі важная інфармацыя для берасцейцаў. 41 тысяча гараджан падпісалася супраць завода. А ўлады ўсяляк хаваюць для грамадзян гэтую інфармацыю. Па гэтай прычыне мы заяўляем масавыя мерапрыемствы.

Мерапрыемствы запланаваныя на 9 і 10 студзеня. Асноўнае судовае паседжанне ў адносінах да прадстаўнікоў акумулятарнага завода павінна адбыцца ў сваю чаргу 14 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце