Валянцін Лазарэнкаў: Паляпшэння няма, засталася толькі надзея



Сацыяльна-эканамічнае жыццё Берасцейскага рэгіёна амаль не змянілася сёлета ў лепшы бок. Такога меркавання прытрымліваецца старшыня абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў. Тут выраслі цэны, а заробкі так і не дацягнулі да 500 даляраў. Значная частка людзей знаходзяцца за рысай беднасці, таму Берасцейшчыне пакуль няма чым ганарыцца, — адзначыў ён:

– З Новым годам, канешне, павіншаваць трэба тады, калі поспехі ёсць. На жаль, на сённяшні дзень рэальных поспехаў у дзяржавы няма. Унутраны валавы прадукт падымаецца не больш чым на працэнт, а можа і гэтага няма. Гэта значыць няма нармальных заробкаў, няма іх – няма сацыяльнай абароны. Узнікае шэраг пытанняў, звязаных з законамі, абраннем той сама палаты прадстаўнікоў, якая якраз не адпавядае тым патрабаванням, якія на сёння існуюць. 

Паводле Валянціна Лазарэнкава, калі казаць пра наступны год, то пакуль няма тэндэнцыі да нейкіх паляпшэнняў у сацыяльна-эканамічным плане. Ёсць толькі надзея на лепшае жыццё.

Беларускае Радыё Рацыя