Слонімскае згуртаванне дэмсіл падвяло вынікі працы за год



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падвялі вынікі сваёй дзейнасці за 2019 год. Пра дзейнасць згуртавання распавёў сябра Беларускага Нацыянальнага Камітэта Віктар Марчык.

Міхась Варанец прыгадаў ушанаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў у Вільні. Міхась Сашко расказаў пра справы на ніве незалежнага прафсаюза, а Алесь Масюк пра ўласныя справы, найперш звязаныя з працаўладкаваннем.

Іван Бедка запрасіў усіх сяброў згуртавання на прэзентацыю сваёй кнігі “Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019”, якая на днях пабачыла свет у Менску. Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў суботу, 28 снежня ў 16 гадзін на офісе Слонімскага згутаванне дэмакратычных сіл.

 Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара