Чаму публічныя і прыватныя СМІ ў Польшчы не паказваюць фольк-музыкі?



На гэтае пытанне паспрабавалі адказаць музыкі, выдаўцы ды журналісты, пры нагодзе пачатку фестываля “З вясковага панадворка”, які ўжо дзявятнаццаты раз зайграе ў Чаромсе.

Адсутнасць фольк-музыкі ў СМІ гэта віна самога асяроддзя, якое не ўмее супольна паказаць сваёй сілы, але гэта таксама вынік медыйнай блакады, кажа Міраслаў Самасюк, арганізатар фестываля і лідар фольк-гурта „Чэрэмшына”.

– У тых медыях за важныя справы адказваюць людзі, якія не маюць увогуле пра гэта паняцця. Той журналіст, які ідзе да людзей, які гаворыць з тымі майстрамі-рукадзельнікамі, музыкамі, які чуе іх эмоцыі і хоча іх перадаць часам сустракае непаразуменне з боку галоўнага рэдактара – бар’ер.

Сёння першы дзень гэтага вельмі папулярнага на Падляшшы і ў Польшчы фестываля – на сцэне выступяць групы Hańba!, Transkapela, а таксама супольна з гуральскім калектывам Trebunie Tutki гурт VOOVOO(ву-ву). Пачатак канцэртаў ў 19 гадзін.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя