Аляксандра Раманоўская стала найлепшай спартоўкай года ў Беларусі



Названы найлепшыя спартовец і спартоўка года ў Беларусі. Фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская стала лепшай сярод жанчын. Сярод мужчын першынстваваў Андрэй Арамнаў, які заняў агульнае пятае месца. Раманоўская ў гэтым годзе стала чэмпіёнкай свету ў лыжнай акрабатыцы і выйграла этап Кубка свету ў Маскве. У традыцыйным апытанні «Спартовай панарамы» прымаў удзел 91 журналіст, кожны з якіх назваў сваю дзясятку лепшых. Другое месца заняў дуэт Марыны Літвінчук і Вольгі Худэнка, якія выступаюць у веславанні на байдарках. Трэцяй стала лепшая тэнісістка Беларусі Арына Сабаленка, чацвёртай – пяціборка Вольга Сілкіна. Лепшым трэнерам стаў Уладзімір Шантаровіч, лепшай гульнявой камандай – зборная па пляжным футболе, негульнёвай – зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ.

Валерый Грамыка стане гульцом тульскага «Арсенала», «Шахцёр» атрымае кампенсацыю

Беларускі паўабаронца Валерый Грамыка далучыцца да Тульскага «Арсеналу» 1 студзеня. Паміж  «кананірамі» і «Шахцёрам» дасягнутая дамоўленасць аб выплаце кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста. Грамыка ў вышэйшай лізе-2019 правёў 10 матчаў, забіў чатыры галы і аддаў дзве выніковыя перадачы. Частку сезону хаўбек прапусціў па рашэнні трэнерскага штаба.

«Ліверпуль»  выйшаў на чацвёртае месца ў гісторыі чэмпіянатаў Англіі па працягласці бяспройгрышнай серыі

Разграміўшы ў гасцях «Лестар (4:0), «Ліверпуль» падоўжыў серыю матчаў без паразаў у АПЛ да 35 матчаў. Па гэтым паказчыку «чырвоныя» абышлі «Лідс»і выйшлі на чацвёртае месца ў гісторыі чэмпіянатаў Англіі. Рэкорд належыць «Арсеналу» які ў ў 2003 і 2004 гадах не ведаў паразаў на працягу 49 сустрэч.

Расціслаў Вергуноў стаў галоўным трэнерам баскетбалістаў зборнай Беларусі

Расціслаў Вергуноў змяніў Аляксандра Круцікава на пасадзе галоўнага трэнера мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе. Такое рашэнне прыняў выканкам Беларускай федэрацыі баскетбола. Асістэнтам новага настаўніка беларускай зборнай будзе трэнер магілёўскага «Барысфена» Андрэй Крыванос, а польскі спецыяліст Войтэк Валіх будзе трэнерам па агульнай фізічнай падрыхтоўцы.

Сяргей Гурэнка, верагодна, працягне трэніраваць менскае «Дынама»  

Па звестках Pressball.by, у цяперашнім міжсезонні змены галоўнага трэнера ў менскім «Дынама», хутчэй за ўсё, не адбудзецца. Каманду працягне трэніраваць Сяргей Гурэнка, у адпаведнасці з дзеючым кантрактам. У складзе чакаюцца прыкметныя змены, трансферная праца ўжо пачалася. Верагодна, будуць перастаноўкі і ў штаце кіраўніцтва клуба.

Беларускае Радыё Рацыя