Зінаіда Міхнюк: Людзей у нас ператвараюць у рабоў
Нізкі ровень жыцця стаў сёлета найбольш вострым пытаннем для працоўных. Пра гэта распавяла кіраўніца берасцейскага рэгіянальнага аддзялення Незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк.
Яна адзначыла, што пакуль назіраецца толькі пагаршэнне ў сферы працоўных правоў:
– У канцы года мы прынялі платформу, па якой будзем працаваць далей – гэта паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян. Гэты сорам, які здарыўся вясной, калі Палата прадстаўнікоў замест таго, каб Дэкрэт №29 ліквідавааць, то яна ў ХХІ стагоддзі ўнесла яго ў Працоўны кодэкс. І Працоўны кодэкс Беларусі зараз самы ганебны на ўсёй прасторы.
Паводле Зінаіды Міхнюк, амаль кожны год колькасць людзей, якія далучаюцца да незалежных прафсаюзаў, застаецца прыкладна адной і той жа. Людзі проста баяцца страціць свае працоўныя месцы і далучаюцца толькі пасля звальнення.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце