У цэнтры Гародні пасяліліся курапаткі



У цэнтры Гародні, на вуліцы Горкага, пасяліліся курапаткі. Чытачы tut.by даслалі фотаздымкі і расказалі, што птушкі расцягваюць крумкачыныя запасы, якія тыя хаваюць пад дрэвамі ў садзе каля гарадской бальніцы №1.

Арнітолагі кажуць, што горад хоць і не традыцыйнае месца пражывання курапатак, але іх часам можна ўбачыць у гарадскіх пейзажах.

Наогул, шэрая курапатка адносіцца да так званых антрапафобных відаў і аддае перавагу сяліцца на палях, лугах, на ўзлесках. А ў горад птушка перасяляецца ў пошуках пракорму.

У Гародні можна сустрэць не толькі курапатак. У дэндрапарку аграрнага ўніверсітэта можна заўважыць жоўтагаловых каралькоў, звычайнае месца пражывання якіх – іглічныя і змяшаныя лясы, інфармуе сайт birdwatch.by.

Фота birdwatch.by

Аднак у перыяд міграцый ён сустракаецца і ў населеных пунктах.