Беларусь і Албанія дамовіліся пра бязвізавы рэжым
Беларусь і Албанія 27 снежня падпісалі пагадненне аб узаемным скасаванні візавых патрабаванняў.
Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Албаніі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў падпісана 27 снежня ў Маскве ў пасольстве Беларусі ў Расеі. Дакумент падпісалі пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка і амбасадар Албаніі ў РФ Арбен Газіёні.
Грамадзяне Беларусі і Албаніі цяпер могуць без віз прыязджаць, знаходзіцца і праяжджаць транзітам праз тэрыторыі краін на тэрмін да 30 дзён.
Фота пасольства Беларусі ў Расеі