Чаму берасцейцы выходзяць на плошчу?



 

Інтэграцыя, ціск на актывістаў, вызваленне Віктара Лемяшэўскага і падвядзенне вынікаў 2019 года — такімі сталі асноўныя тэмы традыцыйнай сустрэчы супраць з’яўлення шкоднага прадпрыемства бліз Берасця. Агулам прыняло ўдзел звыш паўсотні чалавек. Яны распавялі пра тое, што зараз найбольш хвалюе людзей і чаму яны чарговы раз апынуліся на плошчы:

– Таму што супраць. Хачу выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю па гэтым пытанні. Будуць ціснуць, будзем думаць, будзе бачна, будзем дзейнічаць па абстаноўцы. Тут прадбачыць штосьці складана. А, можа, заўтра завод проста згарыць, няшчасны выпадак будзе.

– Трэба неяк збіраць масавасць, каб было больш людзей. Трэба хадзіць. Чаму? Таму што, калі людзей мала, то ніхто не прыйдзе. Калі людзей будзе больш, і прыйдзе больш на плошчу, каб падтрымаць адно аднаго.

Нягледзячы на святочны час, наступная сустрэча запланаваная на 5 студзеня. Збор адбудзецца а 12-ай гадзіне на плошчы Леніна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце