Суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць Беларусі працягваюцца



У менскіх судах 30 снежня працягнуцца працэсы ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый за незалежнасць Беларусі, якія прайшлі ў сталіцы 7 і 8 снежня. На іх складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

У судзе Ленінскага раёна ў панядзелак пройдзе разгляд адміністрацыйных спраў Андрэя Кудзіка, Уладзіміра Арлова, Наталлі Ладуцькі, Дзмітрыя Казлова (блогер Шэры Кот), Ганны Шапуцькі, Барыса Анікеева, Віктара Кавалькова (айцец Вікенцій), Уладзіміра Някляева, Барыса Дуброўскага.

У судзе Цэнтральнага раёна пройдуць працэсы па адміністрацыйных справах Андрэя Шарэнды, Пятра Садоўскага, Аляксея Сюдака.

У судзе Заводскага раёна пройдзе разгляд справы Валерыя Рабцава, Усяго, паводле звестак праваабаронцаў, адбудзецца разгляд не менш як 13 адміністрацыйных спраў. За ўдзел у акцыях арыштаваныя дзесяць чалавек, каля 20 чалавек аштрафаваныя на агульную суму большую за 16 тысяч рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя