Традыцыі святкавання Новага года ды Калядаў у Берасці



Упрыгожванне ялінкі, святочны стол, наведванне блізкіх і знаёмых – так выглядаюць традыцыі святкавання Новага года ды Калядаў апытаных на цэнтральных вуліцах берасцейцаў. Жыхары горада распавялі, што захоўваюць больш савецкіх традыцый, чым рэлігійных:

– Упрыгожваем з дзецьмі ёлку. Новы год, падарункі. Дзед Мароз. Ну і ўсё.

– Прыязджаем да бацькоў, там накрыты стол. Чакаем выступу нашага прэзідэнта і пад бой курантаў падымаем келіхі шампанскага і віншуем адно аднаго з Новым годам.

– Вельмі дружна адпачываем сям’ёй: стол накрываем, ялінку ўпрыгожваем, ліхтарыкі запальваем.

Большасць апытаных берасцейцаў будзе святкаваць Каляды з 6 на 7 студзеня. Але частка прытрымліваецца таксама агульнаеўрапейскіх традыцыяў і ўжо адзначыла 25 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце