Музей, які месціцца ў воданапорнай вежы



Гэты музей унікальны ўжо сваім знешнім выглядам – ён месціцца ў будынку воданапорнай вежы, якая была пабудаваная ў Полацку ў 1953 годзе.

Полацкі прыродна-экалагічны музей быў адкрыты ў 2006 годзе. Ён з’яўляецца філіялам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.

Вінтавая лесвіца, сканструяваная ў цэнтры будынка музея, сімвалізуе Дрэва Жыцця, падарожжа па якому дазваляе зазірнуць у розныя «светы» прыроды і экалогіі.

Вышыня вежы – 32,7 м, дыяметр – 8 м. Экспазіцыйная плошча музея – 300 кв.м, на ёй экспануецца больш за 1 000 прадметаў. Для вучняў школ у музеі ладзяцца ўрокі па заалогіі, біялогіі, геаграфіі. Перыядычна тут адбываюцца розныя выставы, у тым ліку мастацкія.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік