Улады анансуюць рост заробкаў бюджэтнікам



У медыкаў, а таксама працаўнікоў бюджэтнай сферы заробкі ў 2020 годзе істотна вырастуць, – паабяцаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.

Яго заявы прагучалі ў эфіры праграмы “Контуры” на тэлеканале АНТ. Віцэ-прэмʼер распавёў, што павялічыць заробкі медыкаў загадаў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. “Ужо цяпер у межах бюджэту пралічваецца падвышэнне іх заробкаў на 10-15 працэнтаў”, – сказаў Петрышэнка. Паводле яго, урад плануе падвысіць заробкі не толькі медыкам, але і настаўнікам, працаўнікам сацыяльнай сферы, культуры, а таксама іншым бюджэтнікам.