Міліцыянты склалі пратаколы на двух актывістаў з Пінска



У Пінску міліцыянты двойчы апыталі Таццяну Кебікаву, якая 20 снежня прыняла ўдзел у гарадской акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. Цяпер яе чакае суд, які прызначаны на 9 студзеня. Таксама супрацоўнікам Пінскага ГАУСа тлумачэнні даў яшчэ адзін удзельнік – Дзмітрый Тарасюк.

Паводле яго слоў, міліцыянты пры размове паводзілі сябе карэктна і запэўнівалі, што яны таксама «за Беларусь»:

– Да мяне ставіліся нармальна. Размаўлялі са мной і пыталіся пра арганізатараў і ўдзельнікаў. Я сказаў, што не ведаю, бо бачыў іх упершыню, так яно і было. Потым склалі пратакол. Размаўлялі са мной дзве гадзіны і казалі, што яны таксама за Беларусь. Спрабавалі са мной размаўляць па-беларуску.

Тым не менш Дзмітрыя Тарасюка будуць судзіць 8 студзеня. Усяго 20 снежня ўдзел у пінскай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй узяло каля 10 чалавек, таму не выключэнне, што колькасць судоў можа павялічыцца.

Беларускае Радыё Рацыя