У Беларусь вяртаецца ўнікальная калекцыя кніг Сыракомлі



У Беларусь вяртаецца ўнікальная калекцыя кніг беларускага і польскага паэта, літаратуразнаўцы, перакладчыка Уладзіслава Сыракомлі (1823 — 1862). У ёй больш за 50 кніг — прыжыццёвых і пасмяротных выданняў, інфармуе прэс-служба беларускай амбасады ў Швейцарыі.

Кнігі ўдалося набыць у прыватнага калекцыянера, дзякуючы падтрымцы ганаровага консула нашай краіны ў Лазане Андрэя Нажэскіна. Калекцыю атрымае ў падарунак Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Большасці кніг у яе зборах не было.

Беларускае Радыё Рацыя