Сустрэчы ў “Моўнай кавярні”
27 студзеня ў Беластоку прайшла чарговая сустрэча людзей, якія валодаюць, вучацца ці проста цікавяцца іншымі мовамі. Адным з арганізатарў “Моўнай кавярні” з’яўляецца Эльжбета Карчэўская з беластоцкага таварыства эсперантысаў:
– Калісьці ў Беластоку праходзіў міжнародны кангрэс эсперантыстаў, упершыню адбылася сустрэча людзей, якія прагнуць размаўляць з іншымі людзьмі на розных мовах.
– Вывучаю іспанскую мову, ведаю яшчэ ангельскую, французскую, пачала вывучаць яшчэ і партугальскую.
– Сустрэў у Беластоку італьянцаў. Упэўнены, што размова – найлепшы сродак вывучэння замежнай мовы, у адрозненні ад кніг ці аўдыёўрокаў.
– Я цікаўлюся мовамі і зразумела, што такія сустрэчы стануць выдатным спосабам цікава бавіць час.
– Гэта магчымасць сустрэць цікавых людзей і даведацца штосьці новае.
– Ёсць магчымасць паразмаўляць на сваёй роднай мове і знайсці новых сяброў.
Сустрэчы „Моўнай кавярні” праходзяць у Беластоку ў другі і чацвёрты аўторак ў кафэ “Эсперанто”.
Апроч папаулярных замежных моваў – ангельскай, нямецкай ці французскай, у “Моўнай кавярні” можна пачуць таксама беларускую мову.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота panoramafirm.pl