«Белпошта» ўвяла камісію за некаторыя плацяжы
Пры прыёме абмежаванага спісу плацяжоў праз аперацыйныя вокны аб’ектаў паштовай сувязi праз АРІП на карысць вытворцаў паслуг будзе спаганяцца дадатковая плата ў памеры 0,60 рубля за кожны плацёж, паведамляецца на сайце паштовага аператара.
Дадатковая аплата не будзе спаганяцца пры ажыццяўленні плацяжоў:
- з удзельнікаў Другой сусветнай вайны (пры прадастаўленні дакумента);
- у бюджэт;
- на дабрачынныя рахункі;
- на карысць вытворцаў паслуг за асноўныя і дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі;
- на карысць РУП «Белтэлекам» за паслугі «тэлефон» і «ТСІС»;
- на карысць РУП «Белпошта».
Пры аплаце паслуг на аплатна-даведачных тэрміналах (банкаўскімі аплатнымі картамі і наяўнымі грашыма) дадатковая аплата не спаганяецца.