Расея правядзе перамовы пра дзве свае вайсковыя базы ў Беларусі



Расея і Беларусь пачнуць перамовы наконт далейшага выкарыстання расіянамі двух вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі нашай краіны.  “Праца па вырашэнні пытанняў далейшага выкарыстання названых аб’ектаў, у тым ліку з правядзеннем кансультацый і перамоў з расейскім бокам, запланаваная на 2020 год”, — паведамілі інфармагенцтву ТАСС у Міністэрстве абароны Беларусі. Гаворка ідзе пра радыёстанцыю ў Вілейцы і сістэму папярэджання аб ракетным нападзе на радыётэхнічным вузле пад Ганцавічамі. Дамова пра іх выкарыстанне былі падпісаныя на 25 гадоў, таму тэрмін іх дзеяння неўзабаве скончыцца.  У выпадку нежадання аднаго з бакоў падоўжыць тэрмін іх дзеяння, ён пісьмова паведамляе другі бок пра прынятае рашэнне за 12 месяцаў да заканчэння дзеяння пагадненняў — гэта значыць, не пазней за 6 чэрвеня 2020 года.

Фота з сайта 4esnok.by