Улады хочуць стварыць базу з усімі даходамі насельніцтва



Міністэрства па падатках і зборах зноў выступае за стварэнне базы з пашыранай інфармацыяй па даходах насельніцтва. Гэтую ініцыятыву абмяркоўвалі на грамадска-кансультатыўных саветах пры МПЗ і Міністэрстве працы. Раней падаткавікі ўжо прапаноўвалі стварыць падобную базу, у якой была б інфармацыя аб усіх даходах беларусаў.

Прычына такога абмеркавання для прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый, адзначала намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.

Эксперт Андрэй Карпунін адказаў на гэтую прапанову тым, што ўсталяваць суму рэальных даходаў для прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый па прэзідэнцкім указам № 322 не ўяўляецца магчымым.

На грамадска-кансультатыўным савеце пры Мінпрацы таксама адзначылі, што ў выпадку прыняцця змяненняў, якія прапануюць падаткавікі, у работнікаў бухгалтэрыі з’явіцца дадатковая нагрузка па запаўненні дэталізаваных звестак аб даходах грамадзянаў і прадастаўленні іх у базу дадзеных аб даходах грамадзянаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА