У праваслаўных пачалася пара самага строгага каляднага посту



У праваслаўных вернікаў наступіла пара самага строга перыяду каляднага посту.

Гісторыя Каляднага посту сыходзіць у старажытныя часы. Ужо з IV стагоддзя шматлікія святыя айцы  распавядалі ў сваіх творах аб гэтым посце. Спачатку ён доўжыўся ўсяго сем дзён. Аднак на Саборы 1166 года, які прайшоў пры Канстантынопальскім патрыярху Луке, было прынята рашэнне для ўсіх хрысціянаў захоўваць пост перад Калядамі сорак дзён.

Штодня пад табу, акрамя мяса, тварагу, масла, смятаны, яек, трапляюць і рыбныя стравы.

У царкве таксама звяртаюць увагу на тое, што аднаго посту недастаткова. Неабходны таксама пост духоўны, паколькі без малітвы і пакаяння пост становіцца дыетай.

Беларускае Радыё Рацыя