Паліва на запраўках хопіць на дзесяць дзён
У Беларусі не чакаецца дэфіцыту паліва з прычыны спынення паставак расейскай нафты на беларускія НПЗ.
Пра гэта заявіў „Інтэрфаксу” намеснік гендырэктара „Беларуснафты” Сяргей Каморнікаў. Паводле яго слоў, усе заправачныя станцыі сеткі „Беларуснафта” працуюць у штатным рэжыме.
Ён растлумачыў, што ў кампаніі маюцца дастатковыя запасы ўсіх відаў паліва, якія павінны забяспечыць запраўкі мінімум на працягу дзесяці дзён.