Бясплатны Wi-Fi з’явіўся на станцыях метро ў Менску



Бясплатны Wi-Fi ужо з’явіўся на станцыях метро «Каменная Горка» і «Магілёўская».

Падключыцца да бесправаднога інтэрнэту можна будзе на 12 станцыях менскага метрапалітэна. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сталічнага інтэрнэт-аператара.

Грамадская сетка Free Wi-Fi Minsk забяспечвае інтэрнэтам каля 100 лакацый па ўсім горадзе, у тым ліку буйныя гандлёвыя цэнтры, кавярні, банкі, запраўкі, станцыі метро. Каб падлучыцца да яе, трэба адзін раз прайсці аўтарызацыю па нумары мабільнага тэлефона.

Беларускае Радыё Рацыя