В’етнам падоўжыў бязвіз з Беларуссю



В’етнам падоўжыў бязвізавае пагадненне з Беларуссю да 31 снежня 2022 года. Дзеянне папярэдняга дакументу павінна было скончыцца летам 2020 года.

Грамадзяне Беларусі па-ранейшаму могуць знаходзіцца ў В’етнаме 15 дзён па білеце і пашпарце. Тэрмін дзеяння пашпарту павінен быць не менш 6 месяцаў з даты ўезду ў краіну.

Паўторна наведаць В’етнам можна праз 30 дзён пасля ад’езду. Гэта датычыць толькі турыстаў, якія падарожнічаюць без візы.

Беларускае Радыё Рацыя