На атамнай станцыі ва Украіне адбылося надзвычайнае здарэнне



Трэці энергаблок Паўднёва-Украінскай атамнай электрастанцыі раніцай быў адключаны ад энергасеткі пасля спрацоўвання аўтаматычнай абароны. Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі «Энергаатам», якая з’яўляецца аператарам станцыі.

Інфармацыі аб тым, чаму спрацавала абарона, пакуль няма. У «Энергаатаме» запэўнілі, што павышэння радыяцыйнага фону на самой АЭС і на навакольнай яе тэрыторыі не зафіксавана.

Паўднёва-Украінская АЭС знаходзіцца ў Мікалаеўскай вобласці Украіны. Яна складаецца з трох энергаблокаў, сумарная магутнасць якіх складае 3000 МВт.

Беларускае Радыё Рацыя