Пікет у абарону незалежнасці адбыўся ў Полацку



Пра гэта стала вядома з сацыяльнай сеткі Facebook.

У суботу 4 снежня ў Полацку актывісты сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная-грамада» зладзілі ў Полацку пікет за незалежнасць Беларусі. Пікет адбыўся каля Сафійскага сабору. Актывісты трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і літары, з якіх склалі слова «незалежнасць».

«Нельга маўчаць, калі здраднік-“прэзідэнт” прадае краіну. Актывісты полацкага гаркама Народнай Грамады зладзілі пікет у падтрымку незалежнасці. Старажытны Полацк сказаў сваё слова. І гэтае слова — Незалежнасць», — напісаў у фэйсбуку арганізатар пікета Сяргей Спарыш.

Масавыя акцыі і шматлікія пікеты ў абарону незалежнасці адбыліся ў розных беларускіх і замежных гарадах.

novychas.by