«Няпростае рашэнне»



Ужо прайшоў год, як Украіна атрымала Томас аб аўтакефаліі праваслаўнай царквы. За гэты час рэгулярна ўздымалася пытанне аб пераходзе Праваслаўнай царквы Украіны з Юліянскага календара на Грыгарыянскі, па якім жыве ўвесь цывілізаваны свет. Хоць вялікая колькасць вернікаў, якія з’яўляюцца прыхаджанамі царквы Маскоўскага патрыярхату, успрымаюць такі пераход варожа. І нават Настаяцель Праваслаўнай Царквы Украіны Епіфан кажа пра тое, што перанос даты святкавання Божага Нараджэння – гэта заўчасна.

Каб не ўносіць разлад паміж вернікамі, калі ПЦУ толькі становіцца на ногі, неабходна поўнае абʼяднанне праваслаўных украінцаў. Пераход на Грыгарыянскі каляндар цягне за сабой не толькі перанос даты Божага Нараджэння, але і астатніх святаў, прывязаных да яго. Напрыклад, Пакроў Прасвятой Багародзіцы, які адзначаецца 14 кастрычніка, не толькі рэлігійнае, але і дзяржаўнае свята – Дзень украінскага казацтва, адпаведна, яно павінна быць перанесена на 1 кастрычніка. Гэта значыць, што зменаў патрабуе ўся каляндарная сістэма, якая ў дадзены момант дзейнічае ва ўкраінскай царквы.

Ды і па логіцы рэчаў: як можна адзначаць Каляды пасля наступлення Новага года, калі летазлічэнне вядзецца менавіта ад Раства? У любым выпадку ўсіх са святам Божага Нараджэння, і хай ён не будзе нічым азмрочаны!

Беларускае Радыё РАЦЫЯ