Сапегі на Савецкай вуліцы ў Ружанах



Калі трапляеш у Ружаны і крочыш па Савецкай вуліцы, здалёк бачны вялікія прыгожыя партрэты Сапегаў. Партрэты размешчаны на старых будынках Ружанаў у самым цэнтры пасёлка. Здаецца, з намі вітаюцца Казімір Леў Сапега, Францішак Сапега, Леў Сапега, Яўстах Сапега, Ян Павел Сапега, Ян Станіслаў Сапега, Казімір Ян Сапега, Аляксандр Сапега, якім некалі належалі Ружаны і славуты Ружанскі палац.

Па словах жыхароў Ружанаў, партрэты Сапегаў былі ўсталяваны летась і яны ўпрыгожылі гарадскі пасёлак. Цяпер ён не толькі запрашае турыстаў у свой знакаміты палац, але турыстам цікава будзе проста пахадзіць па пасёлку, які аздоблены драўляным мастацтвам і партрэтамі сваіх землякоў. Засталося толькі перайменаваць вуліцу Савецкую ў вуліцу Сапегаў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ружаны

Фота аўтара